У 1993 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік матэматыкі і фізікі».
У 2005 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік-дэфектолаг, лагапед».
У 2013 годзе скончыла ФПКіПК БДПУ імя М. Танка з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік інфарматыкі».
Настаўнік інфарматыкі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Варатынская сярэдняя школа Бабруйскага раёна». Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Член Савета рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель», член журы рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь - 2014», член журы рэспубліканскага конкурсу «Адкрыты ўрок» (2010), член журы рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (2016).
Правяла больш за 40 адкрытых урокаў і майстар-класаў для педагогаў рэспублікі.
Аўтар шэрага публікацый у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі.