Сачанка Людміла Аляксандраўна

Саченко Л. А.

Нарадзілася 15 кастрычніка 1981 года ў Мінску.

У 2001 годзе з адзнакай скончыла Мінскі педагагічны каледж № 2 імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная» з прысваеннем кваліфікацыі «выхавальнік дашкольнай установы, настаўнік замежнай мовы дашкольных устаноў (англійская)».

У 2005 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная» з прысваеннем кваліфікацыі «выхавальнік-метадыст, псіхолаг ва ўстановах адукацыі».

У 2011 годзе прысвоена ступень магістра псіхалагічных навук.

У 2001-2005 гадах працавала выхавальнікам, педагогам-псіхолагам ва ўстановах дашкольнай адукацыі Мінска. У 2008-2016 гадах — спецыялістам 1-й катэгорыі ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навуковым супрацоўнікам лабараторыі дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года па цяперашні час — выкладчык дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі педагагічны каледж».

Аўтар больш за 30 навуковых публікацый па праблемах дзіцячай, сямейнай і педагагічнай псіхалогіі, а таксама ўкладальнік 2 дапаможнікаў для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі (у суаўтарстве).

Прызёр Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства. Уладальнік прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Пераможца гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы» ў намінацыі «Лепшы вопыт па арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі, дапрофільнага і профільнага навучання, прафесійнай адукацыі». Уладальнік падзякі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прэміі Мінгарвыканкама.

кнігі аўтара
up