Нарадзілася 7 красавіка 1963 года ў Мінску.
У 1985 годзе скончыла факультэт дашкольнага выхавання Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная», а ў 1990 годзе – аспірантуру пры гэтым жа інстытуце па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя педагогікі».
З 1985 па 1987 год працавала выхавальнікам установы дашкольнай адукацыі ў Мінску.
З 1990 года – асістэнт, а з 1991 года – старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1993/94 навучальным годзе выконвала абавязкі загадчыка кафедры. З 1996 па 1999 год – дацэнт кафедры.
У 1998-1999 гадах – дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага ўніверсітэта культуры. З 1999 года па цяперашні час – дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2003 годзе выконвала абавязкі загадчыка кафедры. З 2013 года з'яўляецца кіраўніком філіяла кафедры методык дашкольнай адукацыі на базе ДУА «Яслі-сад № 551 г. Мінска». З 2017 года – кіраўнік студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры методык дашкольнай адукацыі «Адукацыйныя практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця ва ўстанове адукацыi».
Асноўныя навуковыя інтарэсы: азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з прыродай, экалагічнае выхаванне дашкольнікаў, адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Аўтар каля 200 работ, сярод якіх дапаможнікі c грыфамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі і ВМА БДПУ, а таксама навуковыя артыкулы ў часопісах і зборніках СНД і Беларусі.