Раманоўскі Юрый Яцэнтавіч

Романовский Ю. Я.

Нарадзіўся 1 снежня 1974 года ў в. Аляшэвічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1980 па 1990 год вучыўся ў Мікелеўшчынскай сярэдняй школе, з 1990 па 1992 год — у ліцэі «Альфа» пры сярэдняй школе № 1 г. Гродна. З 1992 па 1997 год — на матэматычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў з адзнакай. З 1999 па 2002 год навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Геаметрыя і тапалогія».

Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Мае 44 публікацыі, з іх 13 кніг.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя настаўніка матэматыкі.

кнігі аўтара
up