Нарадзілася ў г. Слуцку Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыла факультэт прыродазнаўства БДПУ імя МаксімаТанка.
У 2011 годзе з адзнакай скончыла ІПКіПК БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».
Працуе педагогам-псіхолагам у ДУА «Яслі-сад № 512 г. Мінска».
Педагагічны стаж – больш за 15 гадоў. Стаж працы на пасадзе – 8 гадоў.
Працуе над праектам па стварэнні на пляцоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі спецыяльнага развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое садзейнічае засваенню экалагічных уяўленняў, абуджэнню цікавасці да прыроды, фарміраванню эмацыянальна-валявой і кагнітыўнай сфер выхаванцаў, рэалізацыі іх патрэбнасцей у любых відах дзіцячай дзейнасці.
Паспяхова супрацоўнічае з УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі», праводзіць раённыя метадычныя аб’яднанні для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.
В. У. Рогаль садзейнічае распаўсюджванню і ўкараненню педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі і правядзення прагулкі ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
З’яўляецца аўтарам публікацый у часопісе «Минская школа сегодня».