Нарадзілася ў 1974 годзе ў г. Дзяржынску Мінскай вобласці.
З 1998 года па цяперашні час – настаўнік інфарматыкі і матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска».
З'яўляецца суаўтарам (сумесна з вучнямі) васьмі электронных сродкаў навучання, чатыры з якіх сталі пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (2013-2016); два дапаможнікі выдадзены Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. У чэрвені 2017 года адзін з вучэбных дапаможнікаў С. Р. Пузіноўскай быў адзначаны дыпломам І ступені ў рэспубліканскім конкурсе метадычных праектаў і метадычных распрацовак «Дапаможам ідэям працаваць».
Лаўрэат міжнароднага конкурсу «Матэматыка і праектаванне» ў намінацыі «Арганізацыя праектнай і даследчай дзейнасці школьнікаў» (2011, 2014).
Пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці» ў намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» і лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у гэтай жа намінацыі (2014).
З'яўляецца лаўрэатам трэцяй прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2009/2010 і 2012/2013 навучальных гадоў, лаўрэатам другой прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2011/2012, 2013/2014 і 2015/2016 навучальных гадоў.
Мае званне «Чалавек года Міншчыны» ў намінацыі «Невытворчая дзейнасць» (2011).
Удастоена медалі «За працоўныя заслугі» (2016).
С. Р. Пузіноўская дзеліцца сваім багатым педагагічным вопытам на старонках часопісаў «Информатизация образования», «Образование Минщины», «Педагогическая наука и образование», «Веснік адукацыі», «Народная асвета», у «Настаўніцкай газеце». Мае публікацыі ў зборніках матэрыялаў абласных навукова-практычных канферэнцый, міжнароднай навукова-практычнай онлайн-канферэнцыі «Дыдактыкі сеткавага ўрока», міжнародных форумаў «Навуковыя імкненні» і «Першы крок у навуку».