Нарадзілася ў 1956 годзе ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
У 1981 годзе скончыла з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».
Працуе ў БДУ з 1981 года.
У цяперашні час з'яўляецца старшым выкладчыкам кафедры рускай мовы як замежнай і агульнаадукацыйных дысцыплін факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ.
Курсы, якія чытае:
-
Руская мова як замежная (агульнае валоданне), I сертыфікацыйны ўзровень;
-
Руская мова як замежная (прафесійна арыентаванае валоданне).
Агульная колькасць публікацый – 64. Сярод іх 12 артыкулаў, 9 дапаможнікаў і праграм, больш за 50 тэзісаў і дакладаў навуковых канферэнцый (па пытаннях распрацоўкі і выкарыстання інавацыйных тэхналогій у выкладанні рускай мовы як замежнай (прафесійна арыентаваная камунікацыя) і арганізацыі навучальнага працэсу з выкарыстаннем дасягненняў інфармацыйных тэхналогій).
У 2014 годзе дапаможнік «Русский язык как иностранный (базовый уровень)» (аўтары Г. У. Варычэнка, А. В. Кішкевіч, Ж. В. Праконіна) узнагароджаны дыпломам у намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве».