Печанёва Таццяна Анатольеўна

Печенева Т. А.

Агульны стаж у галіне адукацыі — 38 гадоў: працавала настаўнікам рускай мовы, намеснікам дырэктара школы, метадыстам аддзела адукацыі. У сістэме вышэйшай адукацыі працуе 25 гадоў, пры гэтым сувязь са школай і настаўнікамі не спыняла, пастаянна чытала лекцыі на базе Мінскага і абласных інстытутаў павышэння кваліфікацыі, прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы каманд мінскіх школьнікаў да рэспубліканскіх алімпіяд.

Сфера навуковых інтарэсаў — методыка выкладання рускай мовы, культура маўлення, стылістыка. З'яўляецца суаўтарам 3 падручнікаў; аўтарам 42 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 17 — з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; аўтарам 4 слоўнікаў-даведнікаў. Усяго 115 публікацый.

У цяперашні час выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З'яўляецца членам рэдакцыйнага савета (гуманітарнае аддзяленне) навукова-практычнага часопіса «Современная наука: актуальные проблемы теории и практики» (г. Масква).

Доктар педагагічных навук, дацэнт.

кнігі аўтара
up