Нарадзіўся 30 ліпеня 1954 года ў в. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1978 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, потым аспірантуру. Паспяхова абараніў кандыдацкую (1986) і доктарскую (2000) дысертацыі.
З 1978 па 1984 год працаваў настаўнікам у Навадворскай сярэдняй школе Мінскага раёна.
З 1984 года працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Аўтар падручнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для 2-4 класаў. Кіраўнік аўтарскага калектыву па распрацоўцы канцэпцыі, адукацыйнага стандарту, вучэбных праграм па беларускай мове (2-4 класы), норм ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове, электронных вучэбна-метадычных комплексаў.
Аўтар і суаўтар звыш 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Моўная адукацыя малодшых школьнікаў» (1999), дапаможнікі «Навучанне беларускай мове ў 2 класе» і «Навучанне беларускай мове ў 4 класе» (2001), «Беларускае красамоўства» (2011), «Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 1-4 класы» (2012, 2014, 2015) і інш.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі» (2000).
Галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Доктар педагагічных навук.