Паўловіч Наталля Аляксандраўна

Павлович Н. А.

Нарадзілася 15 жніўня 1954 года ў Германіі.

Скончыла спецыялізаваную (па англійскай мове) школу ў Мінску, затым Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (зараз Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт).

Каля сямнаццаці гадоў працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Працавала ў Міжнароднай нафтавай кампаніі ў Алжыры, у пасольстве СССР на Маўрыкіі, у пасольстве Беларусі ў Францыі, Расіі і Фінляндыі.

Сярод найбольш значных публікацый — 2 дапаможнікі па аўдзіраванні, 2 дапаможнікі па чытанні для інстытутаў і ўніверсітэтаў (у суаўтарстве), 5 навуковых публікацый па фанетыцы англійскай мовы і сінтэзе маўлення.

up
Вход