Пархута Валянціна Янаўна

Пархута В. Я.

Нарадзілася 6 мая 1962 года ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

У 1981 годзе скончыла Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы». У 1986 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

З 1981 па 2008 год працавала настаўнікам пачатковых класаў. Пачынала сваю педагагічную дзейнасць у сярэдняй школе № 71 г. Мінска, працягнула – у сярэдняй школе № 1 г. Ваўкавыска. З 2008 года працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 1 г. Ваўкавыска» намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Стаж працы – 38 гадоў.

Публікавала артыкулы з вопыту працы ў «Настаўніцкай газеце», у часопісе «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа». У выдавецтве «Аверсэв» выдадзен рад вучэбных дапаможнікаў.

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. За поспехі ў педагагічнай дзейнасці ў 2019 годзе ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

up
Вход