Парфенцьева Таццяна Аляксандраўна

Парфентьева Т. А.

Нарадзілася ў 1965 годзе ў г. Архангельску (Расія).

У 1984 годзе скончыла Архангельскае педагагічнае вучылішча, у 1998 годзе – факультэт дашкольнай адукацыі Паморскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, у 2012 годзе - аспірантуру Яраслаўскага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага.

Працавала выхавацелем у дзіцячым садку, метадыстам, выкладчыкам, старшым выкладчыкам Архангельскага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў дашкольнай адукацыі, вядучым спецыялістам аддзела атэстацыі і акрэдытацыі Міністэрства адукацыі і навукі Архангельскай вобласці.

У 2009 годзе арганізавала Цэнтр дадатковай адукацыі (перадшкольная падрыхтоўка) для дзяцей 5-7 гадоў.

Сфера навуковых інтарэсаў: адукацыйнае асяроддзе дашкольных устаноў, архітэктурны аспект асяроддзя сучасных устаноў дашкольнай адукацыі, фарміраванне матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў, развіццё выяўленчай дзейнасці ў дашкольным узросце.

Аўтар шэрага навуковых, навукова-метадычных і практычных публікацый.

up
Вход