Папковіч Віталіна Аляксандраўна

Папкович В. А.

Нарадзілася 9 верасня 1972 года ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці.

У 1994 годзе з адзнакай скончыла педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання», прысуджана ступень бакалаўра.

У 1998–2000 гадах вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, кваліфікацыя — «настаўнік-дэфектолаг».

З 1994 года працуе настаўнікам пачатковых класаў. Стаж — 21 год.

З'яўляецца пераможцам абласнога этапу і фіналістам рэспубліканскага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года — 2009».

З 2010 года чытае лекцыі ў ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі». З'яўляецца членам клуба «Крыштальны журавель» і грамадскага аб'яднання «Беларускае педагагічнае таварыства».

Была выбрана дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

У цяперашні час — настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Жабінкі», кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, член раённай атэстацыйнай камісіі.

У 2013 годзе здала кваліфікацыйны экзамен на атрыманне катэгорыі «настаўнік-метадыст», абагульніла вопыт па тэме «Выкарыстанне педагагічных сродкаў і спосабаў павышэння матывацыі навучэнцаў пачатковых класаў да вывучэння рускай мовы».

Сярод найбольш значных узнагарод — ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009), падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Мае ўзнагароду «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2014).

З'яўляецца аўтарам звыш 20 публікацый у «Настаўніцкай газеце» і прадметных часопісах.

Суаўтар падручніка для 2 класа па курсе «Чалавек і свет».

Суаўтар брашуры «Квалификационный экзамен. Начальная школа» (2013).

кнігі аўтара
up