Панова Іна Іванаўна

Панова И. И.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (зараз — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт).

Пасля заканчэння інстытута і да цяперашняга часу працуе ў МДЛУ. На працягу трох гадоў загадвала кафедрай фанетыкі англійскай мовы, потым 11 гадоў — кафедрай для спецыялістаў, якія выязджаюць за мяжу. З'яўлялася дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

Мае звыш 170 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. У суаўтарстве з прафесарам МДЛУ А. А. Вейзе і настаўнікамі вышэйшай катэгорыі сярэдніх школ г. Мінска М. А. Маглыш, А. А. Хмяльніцкай, А. С. Сушкевіч, Л. У. Багданавай упершыню ў Беларусі стварыла серыю нацыянальных падручнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў па англійскай мове для 3–11 класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з рускай і беларускай мовамі навучання.

Мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знак выдатнасці вышэйшай школы.

У цяперашні час працуе прафесарам кафедры фанетыкі англійскай мовы МДЛУ.

Кандыдат філалагічных навук.

up
Вход