Паноў Сяргей Веніямінавіч

Панов С. В.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў г. Беліц (ГДР). У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў старшым піянерважатым, настаўнікам гісторыі ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах г. Мінска, метадыстам у Мінскім гарадскім вучэбна-метадычным цэнтры, метадыстам у Цэнтры вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі, старшым навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным інстытуце адукацыі.

З 2001 года на выкладчыцкай працы ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

У 1999 годзе першаму ў Рэспубліцы Беларусь прысвоена вучоная ступень кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)». У 2005 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка». Навуковыя інтарэсы звязаны з дыдактычным канструяваннем зместу гістарычнай адукацыі і навукова-метадычным забеспячэннем працэсу навучання гісторыі Беларусі.

Аўтар і суаўтар канцэпцыі вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі», адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, вучэбных дапаможнікаў, факультатываў, кантрольна-вымяральных матэрыялаў, электронных адукацыйных рэсурсаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Неаднаразовы пераможца конкурсаў Міністэрства адукацыі на стварэнне вучэбнай літаратуры па сацыяльна-гуманітарных прадметах для сярэдняй школы. Аўтар і суаўтар падручніка і вучэбна-метадычнага комплексу «Мая Радзіма — Беларусь» для пачатковай школы. Суаўтар адукацыйнага стандарту па цыкле сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і навучальных праграм па гісторыі Беларусі для ўстаноў вышэйшай адукацыі, адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці «Культуралогія» для перападрыхтоўкі ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых.

up
Вход