Нарадзілася ў 1966 годзе ў Мінску.
Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, атрымаўшы кваліфікацыю «Настаўнік пачатковых класаў».
Скончыла факультэт выяўленчага мастацтва, чарчэння і народных мастацкіх промыслаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Больш за 30 гадоў працавала настаўнікам пачатковых класаў, выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання, чарчэння. Выкладае методыку выкладання працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы.
Настаўнік і выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Аўтар праграмы факультатыўных заняткаў «Мастацкая апрацоўка скуры», рэкамендаванай да выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь. Рэцэнзент метадычных дапаможнікаў па выяўленчым мастацтве і працоўным навучанні.