Абчынец Алеся Сяргееўна

Обчинец А. С.

Нарадзілася 2 жніўня 1988 года ў г. Любань Мінскай вобласці.

У 2005 годзе скончыла дзяржаўную гімназію № 1 г. Любані, у 2010 годзе — факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Замежная мова (англійская)» (кваліфікацыя «выкладчык англійскай мовы, выкладчык пачатковых класаў»).

У 2011 годзе скончыла магістратуру БДПУ па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (пачатковая адукацыя)», у 2015 годзе — аспірантуру БДПУ па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)».

З 2013 года па цяперашні час працуе выкладчыкам кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін факультэта пачатковай адукацыі БДПУ.

Мае ступень магістра педагагічных навук, дыплом даследчыка, званне «Настаўнік англійскай мовы II катэгорыі»; лаўрэат XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (з занясеннем у спіс адораных навучэнцаў і студэнтаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Узнагароджана ганаровай граматай упраўлення адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска за якасную работу і плённую працу ў сістэме адукацыі.

Агульная колькасць публікацый — каля 20, з іх два рабочыя сшыткі.

кнігі аўтара
up