Нікіфарава Наталля Аляксандраўна

Никифорова Н. А.

Нарадзілася 30 студзеня 1980 года.

У 1999 годзе скончыла педагагічны каледж імя М. Танка (кваліфікацыя «выхавацель дашкольнай адукацыі»). У 2004 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (кваліфікацыя «спецыяліст па сацыяльнай рабоце»). У 2008 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (кваліфікацыя «менеджар у сферы адукацыі»), у 2015 годзе – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (кваліфікацыя «педагог дашкольнай адукацыі»).

Працавала выхавацелем у дзіцячым садзе № 97 г. Мінска. У 2009-2015 гадах – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ў ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 97 г. Мінска». У 2015-2018 гадах – загадчык ДУА «Яслі-сад № 53 г. Мінска». З 2018 года па цяперашні час - дырэктар ПУП па аказанні паслуг «Школа мацярынства і дзяцінства "Изумруд"».

З'яўлялася куратарам і педагогам мацярынскай школы, адаптацыйных груп, створаных на базе ДЦРД № 97. По сумяшчальніцтву працавала ў прыватных арганізацыях педагогам па раннім развіцці.

Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю выхавацеля дашкольнай адукацыі.

Аўтар шматлікіх публікацый у навукова-метадычных часопісах «Праблемы выхавання», «Здаровы лад жыцця», «Пралеска».

Пераможца Рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак.

up
Вход