Нядвецкая Таццяна Міхайлаўна

Недвецкая Т. М.

Нарадзілася ў 1983 годзе ў г. Патсдам (ГДР).

У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі педагагічны каледж імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дашкольная педагогіка і псіхалогія. Лагапедыя», у 2007 годзе — факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія», з'яўлялася слухачом магістратуры. Мае кваліфікацыйную ступень «Магістр псіхалагічных навук». У 2012 годзе скончыла аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык» у галіне псіхалагічных навук.

У сістэме адукацыі працавала выхавальнікам, выхавальнікам лагапедычнай групы, педагогам-псіхолагам, намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадыстам вышэйшай катэгорыі ва ўпраўленні метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2013 года загадвае кафедрай педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Аўтар і суаўтар больш за 50 навуковых і навукова-метадычных публікацый па актуальных праблемах дашкольнай адукацыі, у тым ліку 8 дапаможнікаў для педагогаў і бацькоў, выдадзеных у Беларусі і за мяжой.

У 2013 годзе прысвоена вучоная ступень кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія». Навуковыя інтарэсы звязаны з даследаваннямі ў галіне дзіцячай сацыяльнай псіхалогіі, псіхалогіі гульні і цацкі, дзіцяча-бацькоўскіх адносін, гендэрнай псіхалогіі, псіхалогіі кіраўніка.

Уладальнік Гранта Мінгарвыканкама за стварэнне праекта «Дашкольная ўстанова – дзіця – сям'я».

кнігі аўтара
up