Нарадзілася 1 кастрычніка 1960 года ў Мінску.
У 1981 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік пачатковых класаў».
Педагагічны стаж – 38 гадоў. Працавала настаўнікам пачатковых класаў у сярэдняй школе № 4 г. Мінска, дырэктарам школы ранняга развіцця дзяцей. З'яўляецца настаўнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, метадыстам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
З 1998 года працуе ў ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Спачатку была метадыстам, затым – начальнікам аддзела пачатковай адукацыі, начальнікам цэнтра. У цяперашні час – метадыст цэнтра інфармацыйнага і навукова-метадычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых, старшы выкладчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі.
З'яўляецца рэцэнзентам вучэбных праграм, падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў па літаратурным чытанні для настаўнікаў і вучняў пачатковай школы. Член конкурснай камісіі па экспертызе вучэбных дапаможнікаў для пачатковай школы ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Аўтар больш за 60 артыкулаў у прадметных часопісах і зборніках, а таксама больш за 40 выданняў для вучняў і педагогаў пачатковай школы (у тым ліку ў суаўтарстве).
Узнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі, граматамі і падзякамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Удастоена знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».