Нарадзілася ў Мінску.
У 2013 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
Працуе намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 512 г. Мінска».
Педагагічны стаж – больш за 20 гадоў. Стаж працы на пасадзе – 9 гадоў.
З’яўляецца аўтарам праекта «Гуляй – усміхайся, спазнавай – развівайся!», які заняў 1-е месца ў гарадскім аглядзе-конкурсе «Формула саду – 2017» на лепшы праект па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі (намінацыя «Дзіцячая пляцоўка»).
Працуе над праектам па стварэнні на пляцоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі спецыяльнага развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое садзейнічае засваенню экалагічных уяўленняў, абуджэнню цікавасці да прыроды, фарміраванню эмацыянальна-валявой і кагнітыўнай сфер выхаванцаў, рэалізацыі іх патрэбнасцей у любых відах дзіцячай дзейнасці.
Паспяхова супрацоўнічае з УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі», праводзіць раённыя метадычныя аб’яднанні для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.
С. С. Наумовіч садзейнічае распаўсюджванню і ўкараненню педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі і правядзення прагулкі ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
З’яўляецца аўтарам публікацый у часопісе «Минская школа сегодня».