Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Навумава Алена Георгіеўна

/media/author/naumova_eg.jpg

Нарадзілася 23 студзеня1978 года ў Мінску.

Вучылася ў сярэдняй школе № 93 (сёння гімназія № 9), затым — у Мінскай дзяржаўнай лінгвістычнай гімназіі-каледжы № 24. У 2001 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У 2002 годзе вучылася па праграме TEFL ў г. Дублін (Ірландыя).

Праходзіла навучанне па праграме падрыхтоўкі выкладчыкаў у г. Барнстапл (Вялікабрытанія).

У 2005 годзе скончыла курс павышэння кваліфікацыі ў выкладанні англійскай мовы на камунікатыўнай аснове (Мінск).

У 2006 годзе ў рамках праекта па стварэнні нацыянальнага падручніка праходзіла навучанне ў каледжы імя св. Марка і св. Джона (г. Плімут, Вялікабрытанія) (методыка выкладання англійскай мовы, напісанне падручнікаў, падрыхтоўка выкладчыкаў).

У 2009 годзе вучылася па праграме павышэння кваліфікацыі «Сэнсарнае развіццё дашкольнікаў у педагагічнай сістэме Мантэсоры» ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск).

У 2015 годзе паспяхова скончыла 10-тыднёвы онлайн-курс па праграме павышэння кваліфікацыі «Шлях да поспеху ў выкладанні англійскай мовы» Арэгонскага ўніверсітэта пры падтрымцы дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

З 1998 года працуе выкладчыкам англійскай мовы, а з 2008 года — метадыстам ў лінгвістычным цэнтры «CОЛ Мінск».

У якасці метадыста праводзіла семінары і майстар-класы для выкладчыкаў цэнтра, займалася распрацоўкай праграм для навучання дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

З 2004 года суаўтар творчага калектыву, які стварыў ВМК для гімназій «Magic Tour» (5–8 класы). Аўтар і суаўтар нацыянальных падручнікаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій для 6–11 класаў.

11 выданняў