Мурашка Людміла Алегаўна

Мурашко Л. О.

Нарадзiлася 10 красавiка 1973 года ў г. Старыя Дарогi Мiнскай вобласцi.

У 1995 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта па спецыяльнасцi «Правазнаўства», а ў 1999 году — аспiрантуру Iнстытута фiласофii i права НАН Беларусi.

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававая норма ў сiстэме сацыяльных норм» aбаранiла ў 2000 годзе ў БДУ. Мае званне дацэнта.

Працуе ў Сакратарыяце Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь намеснiкам начальнiка ўпраўлення — начальнiкам аддзела мiжнародных сувязяў i параўнальнага аналiзу заканадаўства.

Аўтар звыш 100 навуковых прац па праблемах сучаснага развіцця дзяржавы i права, антрапалогii права, аксiялогii права.

Займаецца даследаваннем праблем аксiялагiчнага падыходу ў метадалогii юрыспрудэнцыi, генезiсу права, канстытуцыяналiзму, судзебнага канстытуцыйнага кантролю, праватворчага працэсу; чытае адпаведныя спецкурсы ў БДУ.

Асноўныя працы: Верховенство права — основа правового государства. Минск, 2001 (у суаўт.); Поиск права. Минск, 2004; Общая теория государства и права: учеб. пособие. Минск, 2005 (у суаўт.); Нормотворческое пространство: проблемы правообразования в Республике Беларусь. Минск, 2008; Правообразование в аксиологическом контексте. Минск, 2012, i iнш.

кнігі аўтара
up