Міцкевіч Людміла Сямёнаўна

Мицкевич Л. С.

Нарадзілася 1 студзеня 1951 года ў в. Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці.

У 1976 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працуе ў ДУА «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны» настаўнікам біялогіі.

У кастрычніку 1997 года была дэлегатам першага з'езда настаўнікаў.

У 1996-2006 гадах з'яўлялася членам Савета Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Двойчы лаўрэат дадзенага Савета за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.

Узнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006 годзе ўдастоілася прэміі Мінгарвыканкама ў намінацыі «Стварэнне сістэмы работы ва ўстановах адукацыі па развіццю высокаматываваных і адораных навучэнцаў».

У 2007 годзе ўзнагароджана знакам «Выдатнік асветы».

Педагагічны стаж 46 гадоў. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

up
Вход