Нарадзілася 24 красавіка 1972 года.
У 1993 годзе скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».
У 1998 годзе з адзнакай скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».
Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
Прызёр розных абласных і міжнародных інтэрнэт-конкурсаў.
Пад кіраўніцтвам А. Л. Мітраховіч вучні бяруць удзел у конкурсах і праектах рознага ўзроўню і займаюць прызавыя месцы ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных інтэрнэт-конкурсах (адукацыйныя парталы «Знанио», «Випград», «Мегаталант» і інш.).
Піша вершы для дзяцей. Вядзе аўтарскі настаўніцкі блог на сайце «Учебно-методический кабинет. Педкопилка».
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўча камітэта, Ганаровай граматай Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі, граматамі аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама і Светлагорскага райкама прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі.
Працуе настаўнікам пачатковых класаў ДУА «Парыцкая сярэдняя школа» Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
Дэвіз педагагічнай дзейнасці: «Вучань не пасудзіна, якую трэба напоўніць, а факел, які трэба запаліць».