Мельнікаў Алег Ісідоравіч

Мельников О. И.

Нарадзіўся 12 красавіка 1946 года ў г. п. Брагін Гомельскай вобласці.

У 1965 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, а ў 1970 годзе — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ў 1976 годзе аспірантуры ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі працаваў на механіка-матэматычным факультэце БДУ асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, у цяперашні час — прафесарам.

Навуковыя інтарэсы: матэматычная кібернетыка, тэорыя графаў, навучанне дыскрэтнай матэматыцы ў сярэдняй і вышэйшай школах.

Аўтар больш за 200 публікацый, сярод якіх звыш 20 навуковых, навукова-папулярных кніг, дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў. Асобныя кнігі перакладзены на англійскую і іспанскую мовы і выдадзены за мяжой.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1977), доктар педагагічных навук (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі (1998).


up
Вход