Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух.

Якуб Колас

Матуліс Віталій Эдвардавіч

/media/author/matulis_vite.jpg

Нарадзіўся 26 ліпеня 1978 года ў Мінску.

У 2000 годзе з адзнакай скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру пры кафедры неарганічнай хіміі, якую скончыў у 2003 годзе. У кастрычніку 2005 года паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата хімічных навук.

Працуе на кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ з 2005 года на пасадзе асістэнта, з 2008 года – на пасадзе старшага выкладчыка, а з 2010 года – на пасадзе дацэнта. З'яўляецца кіраўніком цэнтра «Квантава-хімічных і малекулярна-дынамічных даследаванняў» у НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. З 2000 года працуе ў Ліцэі БДУ настаўнікам хіміі.

Аўтар больш за 100 публікацый, у тым ліку 5 вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў з грыфам Міністэрства адукацыі, 42 навуковых артыкулаў, з іх 23 у часопісах далёкага замежжа.

З'яўляецца кіраўніком і адказным выканаўцам шэрага навукова-даследчых работ, што фінансуюцца БРФФД, БДУ, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізацыямі World Federation of Scientists і INTAS. За выкананыя навуковыя даследаванні ў 2007 і 2013 гадах была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам.

Штогод вучні В. Э. Матуліса становяцца пераможцамі Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Больш за дзесяць яго вучняў у розныя гады станавіліся пераможцамі Міжнароднай алімпіяды па хіміі і Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі. У 2006 годзе ўзнагароджаны граматай БДУ, у 2007 годзе – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў падрыхтоўцы вучняў да міжнародных алімпіяд, у 2012 годзе – ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2008, 2014 і 2015 гадах станавіўся лаўрэатам першай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў «За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі».

3 выданні