Манешына Анастасія Уладзіміраўна

Манешина А. В.

Нарадзілася 8 чэрвеня 1977 года.

Вучылася ў лінгвістычнай гімназіі-каледжы № 24 г. Мінска, які скончыла з адзнакай і перайшла на трэці курс Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. У 1999 годзе з адзнакай скончыла МДЛУ па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» (спецыялізацыя «Замежная літаратура») з прысваеннем ступені бакалаўра педагагічных навук.

У 2000 з адзнакай скончыла магістратуру МДЛУ па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання замежным мовам» з прысваеннем ступені магістра педагагічных навук.

З 2004 па 2007 год вучылася ў аспірантуры МДЛУ.

У 2003 годзе праходзіла стажыроўку ў ЗША па праграме International Visitor Program дзярждэпартамента ЗША.

З 1996 па 2002 і з 2005 па 2007 год працавала ў лінгвістычнай гімназіі-каледжы № 24 г. Мінска выкладчыкам англійскай мовы, англійскай літаратуры і методыкі выкладання англійскай мовы.

З 1999 па 2002 год працавала выкладчыкам на кафедры фанетыкі англійскай мовы факультэта англійскай мовы МДЛУ.

З 2002 па 2005 год працавала намеснікам дырэктара Цэнтра лінгвістычнай адукацыі пры МДЛУ. У якасці намесніка дырэктара праводзіла семінары для настаўнікаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі.

З 2004 па 2010 год з'яўлялася сакратаром Беларускай асацыяцыі настаўнікаў англійскай мовы BelNATE. Прымала ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцый.

З 2007 па 2010 год супрацоўнічала з пасольствам ЗША і арганізацыяй US AID ў якасці перакладчыка.

З 2008 года па цяперашні час працуе старшым выкладчыкам на кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы перакладчыцкага факультэта МДЛУ.

З 2000 года — суаўтар вучэбна-метадычных комплексаў "Magic Box" і "Magic Tour". Суаўтар нацыянальных падручнікаў для агульнаадукацыйных школ.

Агульная колькасць публікацый — больш за 30.

up
Вход