Маглыш Марына Аляксееўна

Маглыш М. А.

Нарадзілася 31 сакавіка 1963 года ў Мінску.

Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага працавала настаўнікам пачатковых класаў у сярэдняй школе № 82 г. Мінска. У 1996 годзе скончыла факультэт перападрыхтоўкі Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў па спецыяльнасці «Англійская мова». Выкладала англійскую мову ў гімназіі № 21 г. Мінска (1–11 класы), з'яўлялася загадчыцай кафедры замежных моў гімназіі. У 2005 годзе была ўзнагароджана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.

У суаўтарстве з А. С. Сушкевіч, А. А. Хмяльніцкай, І. І. Пановай стварыла вучэбна-метадычныя дапаможнікі для навучання англійскай мове навучэнцаў сярэдняй школы.

З 2008 года па цяперашні час працуе ў лінгвагуманітарным каледжы ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт». Выкладае англійскую мову, методыку навучання замежнай мове, з'яўляецца метадыстам каледжа. Прымала ўдзел у распрацоўцы тыпавых вучэбных планаў спецыяльнасцей, па якіх вядзецца навучанне ў каледжы, з'яўляецца аўтарам тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання замежнай мовы».


up
Вход