Маеўская Валянціна Леанідаўна

Маевская В. Л.

Нарадзілася 27 чэрвеня 1957 года ў в. Пералесанка Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

У 1979 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі прайшла ўсе ступені — ад настаўніка, намесніка дырэктара па пачатковай школе, намесніка дырэктара па навукова-метадычнай рабоце, дырэктара да намесніка начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь прапрацавала 10 гадоў.

Намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Здаровы лад жыцця», член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

У цяперашні час займае пасаду намесніка начальніка ўпраўлення каардынацыі метадычнай работы ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». Педагагічны стаж складае амаль 40 гадоў. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. На працягу апошніх 3 гадоў з'яўляецца кіраўніком гарадской Школы пачынаючага намесніка дырэктара, якую штогод наведваюць 25-30 зноў прызначаных намеснікаў кіраўніка.

Аўтар дапаможнікаў, якія маюць адпаведны грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: вучэбна-метадычны комплекс для факультатыўных заняткаў «По ступенькам правил здорового питания» для 1-4 класаў, вучэбна-метадычны комплекс для факультатыўных заняткаў «Я, энергия и окружающая среда» для 2-4 класаў; «Сборник материалов для выпускного экзамена по учебному предмету "Русский язык" за период обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования. Тексты диктантов», «Обучающие и контрольные диктанты по русскому языку. 5-9 классы».

Акрамя гэтага, аўтар метадычных дапаможнікаў: «Методические формирования в современной школе», «Работа с молодыми специалистами в учреждении общего среднего образования», «Справочник руководителя учреждения общего среднего образования. Организация и проведение педагогических советов», «Справочник руководителя учреждения общего среднего образования. Практические советы по эффективному управлению».

Аўтар больш за 100 артыкулаў па розных аспектах удасканалення і развіцця агульнай сярэдняй адукацыі.

Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, медалём «За садзейнічанне» Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

up
Вход