Луцэвіч Аляксандр Аляксандравіч

Луцевич А. А.

У 1966 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (аддзяленне фізікі і агульнатэхнічных дысцыплін).

У 1966-1969 гадах вучыўся ў аспірантуры і працаваў настаўнікам фізікі ў сярэдняй школе.

З 1969 года – навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР.

З 1972 года – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

З 2013 года – дацэнт кафедры агульнай і медыцынскай фізікі УА «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках праграм Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь удзельнічаў у выкананні навукова-даследчых работ па праблемах тэорыі і тэхналогіі прафесійна-метадычнай падрыхтоўкі выкладчыкаў фізікі; распрацоўцы метадалагічных аспектаў модульнай і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, распрацоўцы методыкі выкарыстання шматфункцыянальнага лабараторнага комплексу для працы ў сістэме вышэйшай педагагічнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Узнагароджаны медалём «Ветэран працы»; нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі»; ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Аўтар больш за 120 публікацый.

up
Вход