Лукашэвіч Юлія Аляксандраўна

Лукашевич Ю. А.

Нарадзілася 11 мая 1985 года ў Мінску.

У 2003 годзе скончыла гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». У 2008 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Народная творчасць». У 2011 годзе скончыла Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых кірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2016 годзе скончыла Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі».

У 2008-2010 гадах была дырэктарам Лагойскага раённага Дома рамёстваў.

У 2010-2011 гадах займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска».

У 2011-2016 гадах працавала метадыстам у ДУА «Інстытут культуры Беларусі».

З 2016 года працуе вядучым метадыстам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках: «Анілінавы кактэйль» (Маладзечна, 2005); «Калядная зорка» (Мінск, 2009); «Вясновая сесія» (Мінск, 2010); «Біясфера-2010» (Мінск, 2010); «Моладзевая-2010» (Мінск, 2010).

З'яўляецца суаўтарам вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па выяўленчым мастацтве для пачатковай школы.

up
Вход