Нарадзілася 10 сакавіка 1974 года ў Мінску.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 1999 года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова загадчыцай кафедры паліталогіі і сацыялогіі. Па сумяшчальніцтве — навуковы супрацоўнік Магілёўскага інстытута рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў.
Мае больш за 80 навуковых публікацый, у тым ліку 20 артыкулаў у навуковых часопісах, 1 манаграфію, 7 вучэбна-метадычных выданняў. Навуковыя інтарэсы звязаны з сацыялогіяй моладзі, сацыяльнай палітыкай, сацыяльным развіццём рэгіёнаў і міграцыяй. Прымае актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, у выкананні навукова-даследчых праектаў. Выкладала курсы: сацыяльная палітыка, сацыялогія дзяцінства і моладзі, гендэрная сацыялогія, сацыяльнае праектаванне і прагназаванне.
Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.