Ляшчынскі Юрый Дзмітрыевіч

Нарадзіўся 11 мая 1937 года ў п. Обаль Віцебскай вобласці.

Настаўнік у чацвёртым пакаленні. Больш за 40 гадоў выкладаў фізіку ў сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа.

У ліпені 1965 года прачытаў першую лекцыю на адкрыцці Мінскага планетарыя.

Адзін з аўтараў першых беларускіх падручнікаў фізікі для 7 і 8 класаў і сшыткаў для лабараторных работ і эксперыментальных заданняў па фізіцы. Аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Узнагароджаны знакам «Выдатнiк народнай асветы БССР» (1976), ганаровай граматай Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні БССР за цыкл тэлеўрокаў (1978), ганаровай граматай пасла СССР у Рэспубліцы Малі за арганізацыю першай алімпіяды па фізіцы ў Малі.

Уладальнік гранта Сораса (1994), у 2005 г. быў названы ў намінацыі «International Professional» Кембрыджскага бібліяграфічнага цэнтра (IBC).

up
Вход