Нарадзілася 10 кастрычніка 1967 года ў вёсцы Пяцеўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая. Скончыла з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася ў вочнай аспірантуры пры БДУ.
Працуе ў БДУ на кафедры рускай мовы на пасадзе дацэнта. Стаж выкладчыцкай дзейнасці — больш за 20 гадоў.
Агульная колькасць публікацый (вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, артыкулы, праграмы) — больш за 300, з іх кніг (для настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў) — больш за 40 (у суаўтарстве).
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.