Нарадзіўся 24 ліпеня 1962 года ў Мінску.
У 1985 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка». Працоўны педагагічны стаж — больш за 30 гадоў, з іх 20 гадоў прапрацаваў настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў школах Ленінскага раёна горада Мінска. З 2000 па 2005 год выкладаў матэматыку ў гімназіях МОКА, БИ-Л.
З 2000 года рэгулярна запрашаўся ўстановай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» для працы выкладчыкам матэматыкі падрыхтоўчага аддзялення факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі. У цяперашні час працуе ў гімназіі № 38 горада Мінска.
Праводзіць падрыхтоўку школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях па матэматыцы рознага ўзроўню (раённых, гарадскіх і г. д.).
За высокія педагагічныя дасягненні ўзнагароджаны ганаровай граматай Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і ганаровай граматай адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска.
У 2001 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
У перыяд з 2007 па 2012 год падрыхтаваў і сістэматызаваў матэрыял для выдання 3 кніг: «Математика. Тестовый тренажер для подготовки к централизованному тестированию» (2007), «Математика на 100: сборник тестов» (2009), «Математика. ЦТ: теория, примеры тесты» (2012).