Нарадзілася 17 кастрычніка 1949 года ў пасёлку Майна-Пыльгіна Чукоцкай нацыянальнай акругі Магаданскай вобласці (Расія) у сям'і ваеннага тапографа.
У 1971 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка».
У цяперашні час з'яўляецца дацэнтам кафедры матэматычнага аналізу Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Стаж працы ў школе — 21 год, стаж працы ў ВНУ — 37 гадоў.
З'яўляецца аўтарам каля 400 публікацый і выдадзеных кніг.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі, Сорасаўскі настаўнік (па выніках 1994 года).
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.