Няма большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.

Кастусь Каліноўскі

Кузняцова Алена Паўлаўна

/media/author/kuznetsova_ep.jpg

Нарадзілася 17 кастрычніка 1949 года ў пасёлку Майна-Пыльгіна Чукоцкай нацыянальнай акругі Магаданскай вобласці (Расія) у сям'і ваеннага тапографа.

У 1971 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка».

У цяперашні час з'яўляецца дацэнтам кафедры матэматычнага аналізу Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Стаж працы ў школе — 21 год, стаж працы ў ВНУ — 37 гадоў.

З'яўляецца аўтарам каля 400 публікацый і выдадзеных кніг.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, Сорасаўскі настаўнік (па выніках 1994 года).

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

15 выданняў