Кузьміцкая Алена Мікалаеўна

Кузьмицкая Е. Н.

Нарадзілася 4 ліпеня 1974 года.

Настаўнік пачатковых класаў. Педагагічны стаж – 30 гадоў. Катэгорыя – настаўнік-метадыст.

Працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Віцебска імя В. З. Харужай».

Тэма педагагічнага вопыту: «Выкарыстанне актыўных прыёмаў як сродак фарміравання асноў мэтавызначальнай дзейнасці на ўроках у пачатковых класах».

З 2011 па 2020 год – кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

Мае досвед працы ў абласной творчай групе па вучэбным прадмеце «Руская мова» (распрацоўка падручніка «Руская мова. 3 клас»).

У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі праводзіць лекцыі, семінары, практыкумы для педагогаў па актуальных праблемах адукацыйнай практыкі: «Кагнітыўныя мэты ўрока і задачы асобаснага развіцця», «Асаблівасці мэтавызначальнай дзейнасці на ўроках», «Мэтавызначальная дзейнасць на ўроках у пачатковых класах».

Лаўрэат абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020».

Мае шэраг публікацый у газетах, часопісах («Настаўніцкая газета», «Пачатковая школа» і інш.), у зборніках навукова-практычных канферэнцый. Суаўтар шэрага рабочых сшыткаў па рускай мове і матэматыцы для пачатковай школы (выдавецтва «Аверсэв»).

up
Вход