Кушнер Надзея Васільеўна

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску.

У 2004 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», у 2010 годзе – Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Сродкі масавай інфармацыі». У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2004-2016 гг. працавала навуковым рэдактарам, рэдактарам аддзела навукова-метадычнага часопіса «Беларускі гістарычны часопіс».

Выкладчык грамадазнаўства Ліцэя БДУ (кваліфікацыйная катэгорыя – настаўнік-метадыст), дацэнт кафедры гісторыі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.

Аўтар больш за 80 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку вучэбных дапаможнікаў па грамадазнаўстве для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

up
Вход