Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Кушнер Надзея Васільеўна

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску.

У 2004 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», у 2010 годзе — Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Сродкі масавай інфармацыі». У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Старшы выкладчык кафедры гісторыі Новага і Найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, рэдактар аддзела — член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», выкладчык грамадазнаўства Ліцэя БДУ.

Аўтар больш за 30 навуковых і навукова-метадычных публікацый па гісторыі і грамадазнаўстве.

Стаж выкладчыцкай працы — 11 гадоў, стаж рэдактарскай працы — 11 гадоў.

Кандыдат гістарычных навук.

2 выданні