Кур’ян Алена Станіславаўна

Курьян Е. С.

Нарадзілася 12 лістапада 1986 года ў Гродне.

У 2006 годзе скончыла Гродзенскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». У 2011 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія». У 2018 годзе скончыла ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Дашкольная адукацыя».

З 2006 года па цяперашні час працуе выхавацелем у ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 58 г. Гродна». З 2007 года працуе з дзецьмі ад 2 да 3 гадоў. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Сааўтар 3 публікацый у навукова-метадычным часопісе «Пралеска».

Пераможца конкурсу метадычных распрацовак «Ступенька ў будучыню» (Дыплом I ступені і Дыплом II ступені).

Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

up
Вход