Краўчанка Вольга Віктараўна

Кравченко О. В.

Нарадзілася 20 лістапада 1977 года ў г. Рагачове Гомельскай вобласці.

У 1994 годзе скончыла з сярэбраным медалём сярэднюю школу № 6 г. Рагачова.

Атрымала гістарычную адукацыю ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова.

З 2000 года – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Рагачова імя У. М. Калеснікава».

З 2005 года – кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства Рагачоўскага раёна і школы маладога настаўніка Рагачоўскага раёна.

З 2015 года – член рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 2017 годзе прысвоена кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст».

Аўтар метадычных публікацый у перыядычных выданнях «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Настаўніцкая газета».

Правяла шэраг майстар-класаў для педагогаў розных рэгіёнаў Беларусі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і семінары для выкладчыкаў гісторыі і грамадазнаўства на базе Гомельскага інстытута развіцця адукацыі.

up
Вход