Краснова Марына Аляксееўна

Нарадзілася ў Мінску.

У 1981 годзе скончыла гістарычны факультэт, у 1989 годзе — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Працавала піянерважатай, настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам гісторыі ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах г. Мінска. Доўгі час працавала ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. З 2012 года — прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)». У 2008 годзе прысвоена вучонае званне «дацэнт» па спецыяльнасці «Педагогіка».

Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі, адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, электронных адукацыйных рэсурсаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аўтар і суаўтар больш за 150 навуковых артыкулаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, апублікаваных у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Навуковыя інтарэсы звязаны з распрацоўкай тэарэтыка-метадалагічных падыходаў, дыдактычнага канструявання зместу школьнай гістарычнай адукацыі і вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання гісторыі. Найбольш значнымі публікацыямі з'яўляюцца: вучэбна-метадычны комплекс для факультатыўных заняткаў «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для 7 класа, сусветнай гісторыі Найноўшага часу для 10 і 11 класаў, сусветнай гісторыі XIX - пачатку XXI ст. для 11 класа, а таксама навуковыя артыкулы.

up
Вход