Кавалеўская Ніна Лявонаўна

Ковалевская Н. Л.

Нарадзілася 28 лютага 1956 года ў пасёлку Аленягорск Мурманскай вобласці (Расія).

Скончыла сярэднюю школу № 46 г. Мінска.

З адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. М. Горкага.

Стаж педагагічнай працы — 35 гадоў. Працавала настаўнікам пачатковых класаў у Лядзенскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці і ў сярэдняй школе № 46 г. Мінска. У сярэдняй школе № 43 г. Мінска працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў пачатковых класах.

З 1992 па 2004 год у якасці інспектара гарадской інспекцыі ўстаноў адукацыі курыравала працу настаўнікаў пачатковых класаў г. Мінска.

З 2004 па 2011 год працавала метадыстам вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Н. Л. Кавалеўская з'яўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

З'яўляецца аўтарам цэлага шэрага дапаможнікаў для навучэнцаў і настаўнікаў пачатковых класаў, а таксама публікацый у прафесійных часопісах «Пачатковая школа» і «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

up
Вход