Космач Генадзій Аркадзьевіч

Космач Г. А.

Нарадзіўся 7 ліпеня 1953 года ў в. Талуі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба Коммунистической партии Австрии против реакции и фашизма в 1920-х гг.».

З 1979 года па 2017 год працавал на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У 1990 годзе ў Інстытуце ўсеагульнай гісторыі АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Рабочий класс в политике правящих партий Веймарской Германии в 1924-1929 гг.». З 1991 года займаў пасаду прафесара на кафедры ўсеагульнай гісторыі БДПУ, у 1992 годзе атрымаў званне прафесара. У 1993-2015 гадах загадваў кафедрай усеагульнай гісторыі і кафедрай Новай і Найноўшай гісторыі.

Галіны навуковых інтарэсаў — германістыка, гісторыя міжнародных адносін і геапалітыка. З'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай школы германскіх гістарычных даследаванняў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 17 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі. Апублікавана больш за 140 навуковых прац, сярод якіх 3 манаграфіі і шэраг вучэбных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдніх школ Рэспублікі Беларусь.

Г. А. Космач з'яўляўся старшынёй вучонага савета па абароне дысертацый пры БДПУ і членам вучонага савета па абароне дысертацый пры БДУ. Уваходзіў у склад савета Цэнтра германскіх гістарычных даследаванняў Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН.

кнігі аўтара
up