Нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску.
Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000), там жа абараніла кандыдацкую дысертацыю па гісторыі мусульманскай абшчыны ў ЗША (2003).
З 2003 года па цяперашні час працуе на кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў (з 2009 года – дацэнт).
Сфера навуковых інтарэсаў: праблема міжцывілізацыйнага і міжрэлігійнага ўзаемадзеяння; адаптацыя традыцыйных рэлігійных інстытутаў да ўмоў сучаснага заходняга грамадства; трансфармацыя рэлігійных (ісламскіх) канцэпцый, палітычны іслам (ісламізм) у грамадска-палітычным жыцці асобных краін Захаду.
У 2004 годзе брала ўдзел у Міжнародным кангрэсе ўсходазнаўцаў (Масква, Расія). У 2012 годзе стажыравалася ва Усходнекітайскім педагагічным універсітэце (Шанхай, КНР). У 2017 годзе ў рамках праграмы «Эразмус+» чытала лекцыі ў Цюбінгенскім універсітэце (Цюбінген, Германія).
Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы вучэбных матэрыялаў для вучняў сярэдняй школы, у распрацоўцы заданняў для школьных рэспубліканскіх алімпіяд, напісанні школьных вучэбных дапаможнікаў, карт. У 2017 годзе брала ўдзел у праекце «Супольнасць спецыялістаў па напісанні вучэбных дапаможнікаў Беларусі» (Акадэмія карэязнаўства, Сеул, Рэспубліка Карэя). Прайшла навуковую стажыроўку (2002, 2012) у Інстытуце даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта (Браўншвейг, Германія), які спецыялізуецца на вывучэнні школьных падручнікаў розных краін свету па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўстве.
Аўтар больш за 70 публікацый, у тым ліку больш за 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.