Касянюк Раіса Раманаўна

Косенюк Р. Р.

Скончыла філалагічны факультэт і факультэт дашкольнай адукацыі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Працавала ва ўстанове дашкольнай адукацыі, аддзеле адукацыі Мінскага райвыканкама, Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным інстытуце адукацыі. У цяперашні час — дацэнт кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Асноўныя навуковыя інтарэсы: навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай адукацыі, педагагічная падтрымка дзяцей ранняга ўзросту і іх бацькоў. Усяго больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

У 2012 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата педагагічных навук (абараніла дысертацыйныя даследаванні на тэму «Арганізацыя педагагічнай падтрымкі дзяцей ад нараджэння да трох гадоў у "Матчынай школе"»).

Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, значком «Выдатнік народнай адукацыі БССР» і інш.

up
Вход