Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Гродне.
У 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».
У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2009 годзе - дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук.
З 1995 па 1999 год працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 г. Гродна. З 2000 па 2008 год - у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе прайшоў шлях ад старшага выкладчыка да загадчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі. У 2012 годзе пачалася працоўная дзейнасць у ГрДУ імя Я. Купалы на пасадзе загадчыка кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года ўзначальваў ГрДУ імя Я. Купалы. З верасня 2017 года - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтар больш за 200 вучэбна-метадычных і навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 27 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў (3 - на англійскай мове), 13 навукова-папулярных кніг. Аўтар і кіраўнік больш за 20 дыстанцыйных курсаў, навукова-практычных семінараў, распрацоўшчык каля 3000 адкрытых заданняў для міжнародных дыстанцыйных эўрыстычных алімпіяд. Пастаянны аўтар у навуковых выданнях з высокім імпакт-індэксам, у навуковых часопісах «Педагогика», «Вопросы философии», «Начальная школа», «Школьные технологии», «Народное образование».
Паводле даных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ) з'яўляецца лідарам у Беларусі па індэксе Хірша ў вобласці «Народная адукацыя. Педагогіка», адзін з найбольш цытуемых беларускіх вучоных у галіне педагогікі па ацэнцы Google Scholar.
Член рэдкалегіі шэрага навуковых часопісаў Беларусі і Расіі, экспертнага савета ВАК Беларусі па педагагічных і псіхалагічных навуках, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Доктар педагагічных навук, прафесар, аўтарытэтны вучоны ў галіне педагогікі, аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі, сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу.