Карлюкова Ірына Аляксандраўна

Корлюкова И. А.

Нарадзілася 7 сакавіка 1976 года ў Адэсе (Украіна).

У 1998 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ) з прысваеннем кваліфікацыі «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». У 2000 годзе скончыла магістратуру пры ГрДУ па спецыяльнасці «Ужыванне вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій у навуковых даследаваннях», прысвоена акадэмічная ступень «магістр тэхнічных навук». У 2009 годзе абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. У 2011 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Матэматыка».

З 1998 па 2013 год працавала ў Гродзенскай гарадской гімназіі настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі.

З 2004 года — дацэнт ГрДУ, з 2014 года — загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі.

Трэнер абласной каманды школьнікаў Гродзенскай вобласці па матэматыцы. За апошнія чатыры гады падрыхтавала 34 пераможцы раённай алімпіяды, 22 пераможцы абласной алімпіяды, 6 пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, 9 пераможцаў рэгіянальнай алімпіяды па крыптаграфіі.

Трэнер каманды студэнтаў ГрДУ пры падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

Член журы абласной алімпіяды па матэматыцы, намеснік старшыні журы і арганізатар пяці дыстанцыйных алімпіяд па матэматыцы для вучняў 5-7 класаў, намеснік старшыні журы Алімпіяды малодшых школьнікаў Школы дакладных навук, старшыня журы конкурсу даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Хрустальная Альфа» і канферэнцыі «Юныя філаматы», член журы адкрытай рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Ад Альфы да Амегі...».

У снежні 2014 года каманда Гродзенскай вобласці пад навуковым кіраўніцтвам І. А. Карлюковай заваявала на Рэспубліканскім турніры юных матэматыкаў дыплом 2-й ступені, на Мінскім гарадскім турніры юных матэматыкаў (малодшая ліга — 5-7 клас) — таксама дыплом 2-й ступені.

Апублікавана 49 прац, з якіх навуковых — 20, вучэбна-метадычных — 16, вучэбных дапаможнікаў і дапаможнікаў па алімпіядах — 13.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі. Стаж працы — 17 гадоў.

кнігі аўтара
up